Mamaland.by
Логотип Купалле - тэматычны выходны ў Дукоры

Фестиваль · Развлекательная программа · Событие · Мастер-класс

Купалле - тэматычны выходны ў Дукоры

15-35 BYN
Школьная 15, Дукора, Пуховичский район·Минск
КУПИТЬ БИЛЕТили забронировать
Купалле - тэматычны выходны ў Дукоры
28 июн.–28 июн.
15-35 BYN

Категории события

ФестивальРазвлекательная программаСобытиеМастер-класс

Запальваем купальскі агонь у Дукорскім маёнтку! 28 чэрвеня бавім самы доўгі тэматычны дзень лета разам!

З 14:00 да 22:30 насалоджваемся чароўнай атмасферай Купалля на адмысловых пляцоўках:

ПЛЯЦОЎКА КАЛЯ СЦЭНЫ:

- святочныя гульні і забавы, традыцыйныя танцы і жывая музыка ад дукорскіх музыкаў, батлейка "Купальскае шчасце".

ПЛЯЦОЎКА МАЙСТАР-КЛАСАЎ:

- зёлкавае пано, лялька-мотанка, завушніцы з бісеру ў выглядзе саламяных павукоў, пляценне паясоў на пальцах, арома-сашэ, духмяная соль з алеямі.

ПЛЯЦОЎКА ЛЕКЦЫЙ:

- "Свет беларускай міфалогіі", "Традыцыйны беларускі жаночы строй", навіванне наміткі, "Водар купальскай песні".

ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ПЛЯЦОЎКІ: 

- купальскі квэст з падарункамі, пляценне купальскага вянка, купальская арт-тэрапія: запавольванне праз мастацтва, малюнкі на целе хной, купальскія варожбы.

ШЛЯХ ДА ВОГНІШЧА:

- абранне Купалінкі і Купаліша, факельнае шэсце, падпальванне купальскага кола, карагоды і танцы каля вогнішча, запуск вянкоў, скокі праз агонь.

 *у праграме магчымы змены.

 

З 10:00 на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.
У 12:00 - аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і майстэрнях.

БІЛЕТЫ:
Дарослыя - 35 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

 

ТРАНСФЕР на тэматычны выходны «Купалле» у Дукорскі маёнтак. ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ.
28.06.25 г.: Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 13:00 і 16:00.
                  Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 23:00.
Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10 беларускіх рублёў.
УВАГА Бронь прымаецца да 20:00 27.06.25г. БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29) 164 94 40 Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення. *БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку.

 

За асобную плату з 11:00 да 20:00 даступны вяровачны гарадок (ніжні ярус), сярэднявечны цір, лодкі і катамараны, катанне на конях.

аг. Дукора, вул. Школьная, 15 (30 км. ад Мінска). Даведкі: +375447077764, +375333577764.

Галерея

Организатор события

Дукорский маёнтак
Дукорский маёнтак
Минская область, Пуховичский р-н а/г Дукора, ул. Школьная, 15

Загрузка карты...

Отзывы

Реальные мнения пользователей. Новые отзывы появляются после модерации.

Оставить отзыв

Расскажите о своём опыте. После модерации отзыв появится на странице.

На него придёт подтверждение. Не публикуется.

Отправляя отзыв вы соглашаетесь с публикацией и нашей политикой модерации. Мы скрываем личные данные и удаляем спам.